ny decor

Дарогай юнацтва

… Як адзначаў пісьменнік, «паэтычны сверб» прачнуўся ў ім вельмі рана, яшчэ ў пачатковай школе. «...Самы першы свой верш у дзяцінстве я напісаў у перайманне лірычнага шэдэўра геніяльнага Кабзара “Садок вішнёвы каля хаты”. Верш так уразіў мяне сваім паэтычным хараством, што прымусіў самога паспрабаваць скласці нешта сваё».

Першы верш Н. Гілевіча — «Яблынька» — быў надрукаваны ў 1946 годзе ў часопісе «Бярозка». Пятнаццацігадовы аўтар расказваў пра салдата, які перад самай вайной пасадзіў дзічку, прышчапіў яе і праз усё ваеннае ліхалецце пранёс надзею на сустрэчу з ёй.

У 1947 годзе маладога паэта, вершы якога сталі рэгулярна з’яўляцца на старонках газет, запрасілі на Першую рэспубліканскую нараду маладых пісьменнікаў. У гэтым жа годзе Н. Гілевіч паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча, на апошнім курсе якога стаў членам літаратурнага аб’яднання пры газеце «Чырвоная змена». Педвучылішча скончыў на выдатна і без экзаменаў быў прыняты на філалагічны факультэт БДУ.</p

У 1954 годзе Н. Гілевіча, студэнта трэцяга курса, прынялі ў Саюз пісьменнікаў БССР.

Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце (1956) таленавітаму студэнту была прапанавана вучоба ў аспірантуры. Малады вучоны даследаваў спадчыну маладнякоўцаў.

 

Подпишитесь на наши новости