01 11 23

Паважаныя сябры-землякі,
наведвальнікі сайта!

Супрацоўнікі ДУК “Лагойская раённая цэнтральная бібліятэка” прадстаўляюць “Віртуальны музей народнага паэта Беларусі - Ніла Сымонавіча Гілевіча”. Матэрыялы сабраныя і прадстаўленыя вашай увазе пазнаёмяць вас з жыццём і творчасцю таленавітага майстра беларускага слова, перажыўшага цяжкасці гадоў ваеннага ліхалецця, ураджэнца вёскі Слабада, што каля старажытнай Гайны на Лагойшчыне, народнага паэта Беларусі – Ніла Гілевіча.

На працягу гадоў Ніл Сымонавіч праявіў сябе як творца шматграннага таленту. Ён вядомы вучоны-фалькларыст, перакладчык твораў славянскіх паэтаў, у сваіх публіцыстычных артыкулах паўстае як грамадзянін-патрыёт. І ўсё ж Н.Гілевіч найперш выдатны паэт, аўтар дзясяткаў зборнікаў вершаў і паэм.

Мы вельмі рады, калі прадстаўлены матэрыял нашага віртуальнага музея будзе для вас цікавым і карысным. Паступова віртуальны музей будзе папаўняцца новымі матэрыяламі, якія яшчэ знаходзяцца ў апрацоўцы.

Пры стварэнні рэсурсу былі выкарыстаны дакументы з фонда дзяржаўнай ўстановы культуры «Лагойская раённая цэнтральная бібліятэка», матэрыялы з свабодных крыніц інтэрнэт.

Подпишитесь на наши новости