ny decor

Ушанаванне памяці

Лагойшчына... Слаўны куток беларускай зямлі, адкуль пайшлі ў свет многія таленавітыя людзі, вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Яна дала свету сузор'е таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, якія сталі гонарам нашай Айчыны, узбагаціла айчынную літаратуру яркімі імёнамі.

У 90-х гадах Ніл Гілевіч быў частым госцем у роднай школе, на сустрэчы з вучнямі ён заўсёды прывозіў падарункі – кнігі для школьнай бібліятэкі. Цікавымі былі сардэчныя гутаркі з вучнямі і настаўнікамі, вершы аўтара ў яго выкананні. Асабліва спадабалася паэту чытанне яго вершаў вучнямі і бытавыя народныя танцы Гаеншчыны ў выкананні школьнікаў. Ён быў вельмі задаволены, што ў школе захоўваецца спадчына дзядоў і прадзедаў.

Значная работа па захаванні памяці аб славутых земляках вядзецца ў Лагойскай раённай цэнтральнай бібліятэцы. З кожным годам бібліятэкай назапашваецца ўсё больш і больш розных матэрыялаў па краязнаўчай рабоце. Не адно дзесяцігоддзе тут збіраюцца дакументы пра жыццёвыя і творчыя шляхі паэтаў і пісьменнікаў: кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, фотаздымкі, аўдыёвізуальныя матэрыялы. Як вынік працы - у бібліятэцы створана тэматычная папка “З вераю ў роднае слова”, прысвечаная жыццю і творчасці народнага паэта Беларусі – Ніла Гілевіча. Яна ўвесь час папаўняецца новымі матэрыяламі з газет і часопісаў.

Значны ўклад у папаўненне краязнаўчага фонду бібліятэкі, ўнёс аднакурснік Н.Гілевіча - Віктар Антонавіч Несцяровіч, які пасля заканчэння філфака БДУ працаваў на Лагойшчыне. Каб ушанаваць памяць сябра, Віктар Антонавіч нават пісаў зварот да кіраўніцтва аб прысваенні Лагойскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Ніла Гілевіча, але нажаль яму было адказана.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кожнае мерапрыемства, прысвечанае Н.Гілевічу - гэта адкрыццё новых, цікавых старонак жыцця і творчасці народнага паэта. Штогод да дня нараджэння Ніла Сымонавіча арганізоўваюцца тэматычныя і святочныя вечары, музычныя кампазіцыі, кніжныя выставы, агляды літаратуры, сустрэчы з паэтамі, удзельнікамі літаратурнага аб’яднання “Рунь”, якія нарадзіліся на лагойскай зямлі.

Подпишитесь на наши новости